У сераду і чацвер, 19 і 20 лістапада, у Таліне адбудуцца івэнты кінафэста "Паўночнае ззянне".
У сераду, 19 лістапада, запрашаюць на дыскусію "Як беларускія фільммэйкеры адкрываюць свет"
Пагавораць пра поспехі і здзяйсненні, якія, вядома ж, не атрымаліся б без вялізнай працы, досведу ўласных памылак, смеласці і трошачкі шанцавання.
Удзел бяруць прадзюсарка Воля Чайкоўская, рэжысёрка Мара Тамковіч і аператар Сяргей Кавалёў.
Уваход вольны.
Дата: 19 лістапада Час: 18.00 (час мясцовы) Месца: Беларускі дом, Pärnu mnt, 6, Талін
А ў чацвер, 20 лістапада, адбудуцца два кінапаказы:
У 14.15 пакажуць фільм Мары Тамковіч "Пад шэрым небам", натхнёны гісторыяй палітвязынкі Кацярыны Андрэевай.
А ў 16.15 будзе паказ фільма Юрыя Сямашкі "Лебядзіная песня Фёдара Озерава".
Уваход паўсюль вольны.