Кінаклуб па правах чалавека ў Варшаве

18.05.2026 18:00 - 20:00 Беларускі Моладзевы Хаб (Dożynkowa 6a) Бясплатнае
У панядзелак, 18 траўня, у Беларускім Моладзевым Хабе адбудзецца сустрэча кінаклуба па правах чалавека.

Запрашаюць на сумесны прагляд двух кароткаметражных фільмаў пра пошук паразумення і права быць сабой.

Гэта гісторыі пра тое, як нашы пачуцці сутыкаюцца з часам, грамадскімі чаканнямі і ўнутранымі бар'ерамі. Пабачыце, наколькі важным з'яўляецца прызнанне сваёй ідэнтычнасці і як цяжка часам зрабіць крок насустрач праўдзе.

Пасля фільмаў абмяркуюць правы праз прызму асабістых гісторый: права на прыватнае жыццё, свабоду ад дыскрымінацыі і тое, чаму магчымасць адкрыта кахаць — гэта фундаментальная свабода кожнага чалавека.

Уваход вольны, данаты вітаюцца. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Дар’і Пунтус «Sancta Natura» ў Мінску

22.05.2026 18:00 - 21.06.2026 18:00 галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Шпацыр «Музыка віленскіх паркаў» у Вільні

14.06.2026 (12:00 - 14:00) ля касцёла св. Ганны (Maironio g. 8)

Фэст «Мюнхеншчына-2026» пад Мюнхенам

14.06.2026 (12:00 - 14:00) Jugendzeltplatz Schwaighölzl (Neuburg an der Donau, Мюнхеншчына)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ