Кінапаказ фільма «Чарнобыльскія бабулі» ў Вільні

24.04.2024 19:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

24 красавіка ў межах Чарнобыльскага тыдня пройдзе кінапаказ стужкі Эн Богарт і Холі Морыс «Чарнобыльскія бабулі».

Дакументальная стужка 2015 года расказвае неверагодную і кранальную гісторыю прыкладна ста жанчын, якія жывуць у радыёактыўнай чарнобыльскай зоне адчужэння і нягледзячы ні на што не хочуць з’язджаць з небяспечнай, але сваёй зямлі.

Стужка, створаная Эн Богарт і Холі Морыс, сабрала шмат узнагарод, але незаслужана мала вядомая беларускім гледачам. У некаторых гарадах арганізатары абяцаюць абмеркаванне і дыскусію па праглядзе фільма.

Мерапрыемства бясплатнае, патрэбна рэгістрацыя.

Дата: 24 красавіка

Час: 19:00.

Фільм паказваецца на мове арыгінала з англійскімі субтытрамі.

Мерапрыемства арганізавана ў межах Чарнобыльскага тыдня, які ладзіць Экадом.


Вам можа быць цікава

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава Юліі Стратовіч CLOWNERY ў Варшаве

12.06.2026 19:00 - 12.07.2026 18:00 House of Storks (Mickiewicza 18B)

Півоневы Фэст у Мінску

13.06.2026 12:00 - 26.06.2026 20:00 галерэя «Арцель» (Незалежнасці 58/1-6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ