Кіно па-беларуску ў Кракаве

05.08.2023 19:00 - 21:00 (Кракаўская, 19) данаты

У суботу, 5 жніўня, у Кракаве — кінасеанс па-беларуску. Гэтым разам глядзяць «Сляпы, які не хацеў глядзець ’Тытанік’ ».



Дата: 5 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Кракаўская, 19, Кракаў 


Вас чакае смешная, напружаная, захапляльная гісторыя пра фіна-кінамана. Ён невідушчы, але гэта не перашкаджае яму ведаць сюжэты мноства фільмаў ды жартаваць са спасылкамі на тую ці іншую стужку. А яшчэ мужчына часткова паралізаваны. 

Аднойчы ён знаёміцца ў інтэрнэце з жанчынай, у іх завязваецца сяброўства, і ў пэўны момант хлопец вырашае выправіцца ў падарожжа да яе. 

Шлях аказваецца поўным розных перашкод для сляпога чалавека на вазку. Фільм ідзе на мове арыгінала з беларускімі субтытрамі. 

Уваход — вольны, вітаюцца данаты ад 15 злотых на арэнду памяшкання (але калі вы не можаце заданаціць — не засмучайцеся, прыходзьце так!). 


Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Максім Знак у Амстэрдаме

19.09.2026 (18:00 - 20:00) рэстаран «Pllek» (T.T. Neveritaweg 59)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ