“Кінемо” ў Вайцюшках

19.08.2017 19:00 - 22:00 в. Васілевічы, дом 43 (Навагрудскі раён) 20

Фільм: Шэрлак Малодшы

рэж. Бастэр Кітан. (Sherlock Jr. ЗША, 1924, 45 хв.)

Бліскучую камедыю, якая ўвайшла ў залаты фонд нямога кіно, называюць адным з самых выдатных сненняў у гісторыі кінамастацтва. Сюжэт просты, але насычаны мноствам галавакружных трукаў і гэгаў.

Малады кінамеханік з правінцыйнага гарадка любіць дзве рэчы: мясцовую дзяўчыну і крыміналістыку. У вольны час зачытваецца апавяданнямі пра Шэрлака Холмса і марыць стаць шпікам. Калі ён прыходзіць сватацца да каханай дзяўчыны, супернік падладжвае справу такім чынам, каб на няўдачлівага юнака звалілася абвінавачанне ў крадзяжы гадзінніка ў будучага цесця. Даказаць сваю невінаватасць няўдачнік не можа. Увечары на працы ў кінатэатры гора-шпік засынае і бачыць сон пра тое, як ён уступае на кінаэкран і бліскуча расследуе справу аб крадзяжы каштоўных караляў…

 

А таксама: КАНЦЭРТ ЗМІЦЕРА ВАЙЦЮШКЕВІЧА

 

Музыкі:

Вольга Падгайская – кампазітарка, арганістка. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасцях “кампазіцыя” і “арган”. Аўтар сімфанічных твораў, камерна-вакальных і камерна-інструментальных твораў, музыкі да спектакляў і кіно. Удзельніца ансамбляў новай камернай музыкі Five-storey ensemble і Rational diet. Вядзе актыўную выканальніцкую дзейнасць. Адна з арганізатарак міжнароднага фестывалю нямога кіно і сучаснай музыкі Кінемо. Сябра Беларускага саюза кампазітараў і Беларускага саюза музычных дзеячаў.

Анастасія Карпенка – скрыпачка, выпускніца Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, удзельніца і лаўрэатка конкурсаў і фестываляў камернай музыкі. З 2004 года канцэртмайстар на кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 2002-2015 гг. працавала ў Нацыянальным канцэртным аркестры РБ.

Віталь Дарашук – кампазітар. мультыінструменталіст. Выпускнік БДАМ, удзельнік ансамбля новай камернай музыкі “Five Storey Ensemble”.

 

Браць: намёт, аднаразавы посуд, добры настрой

(заставацца можна да нядзелі)

 

Аграсядзіба “Вайцюшкі” знаходзіцца па адрасе: Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Васілевічы, 43.

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік і ежу
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам

Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.

 

Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

 

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich

https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687

http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

 

МАПЫ ДАЕЗДУ:

вайцюшківайцюшкі2


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ