Кірмаш «Magic Craftmall» у Мінску

09.12.2022 - 11.12.2022 12:00 - 20:00 арт-прастора «VERSHY» (вул. Кастрычніцкая, 19) Бясплатнае

З пятніцы, 9 снежня — і ўсе выходныя — у арт-прасторы «Вершы» зноў наш улюбёны «Craftmall», кірмаш беларускіх дызайнераў і майстроў.



Дата: 9, 10 і 11 снежня

Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)

Месца: арт-прастора «VERSHY», вул. Кастрычніцкая, 19, Мінск 


Тут вы знойдзеце:

святочныя уборы, упрыгожванні, аксесуары ад мясцовых дызайнераў і брэндаў;

прыгожую дзіцячую вопратку і аксэсуары;

утульны аўтарскі тэкстыль, посуд і дэкор для дома;

духмяны рамесны хлеб, хатняе марожанае і дэсерты;

душэўныя падарункі ручной працы для сяброў і блізкіх;

елачныя кампазіцыі, вяночкі, навагоднія цацкі і дэкор.

А таксама духмяны глінтвейн, гарачую каву і ласункі.


А яшчэ гэтым разам будуць імпрэзы!

9 снежня ў 17.30 — майстар-клас стылісткі Алесі Адамовіч, якая дапаможа вырашыць, у чым сустракаць Новы год, як падабраць упрыгожванні да ўбору, якія лукі актуальныя для карпаратыву, вечарынкі, загараднага свята.

9 снежня ў 18.30 — канцэрт піяніста Уладзіслава Шобіка. Абяцаюць сусветныя навагоднія і калядныя кампазіцыі для святочнага настрою!

10 снежня ў 18.00 — выступ Сашы Мацюховай і Сашы Музыкантавай з рэтрапеснямі «Музыка, якая дорыць надзею». 

11 снежня а 18-й — Tipoz. І гэтым усё сказана!


Прыходзьце, як заўсёды, з сябрамі, сем’ямі, з дзеткамі і даражэнькімі хвосцікамі добра правесці час ва ўтульнасці, набыць што-небудзь цікавае і падтрымаць нашых дызайнераў і майстроў.


Уваход вольны! Pet friendly.





Вам можа быць цікава

Выстава “Саламяныя метамарфозы” ў Віцебску

20.11.2025 10:00 - 14.12.2025 18:00 Выставачная зала (Фрунзэ, 11)

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Калякалядны Вольскі ў Беластоку

19.12.2025 (19:00 - 21:00) Balance klub (Ireny Białówny 9/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ