Кірмаш праектаў “Новыя ўвасабленні культурніцкай спадчыны”

15.11.2013 18:00 - 20:30 “Тэхнапарк” (вул. Ленінская, 63; аўд. 806-807) Бясплатнае

Новы “Кірмаш праектаў” у межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Магілёве адбудзецца 15 лістапада і, між тым, з нечаканай нагоды: замест прапановаў для горада будуць прадстаўленыя ідэі для паляпшэння культурніцкага жыцця “глыбінкі”  – гарадоў і мястэчак Магілёўскай вобласці.

За год у статусе культурніцкай сталіцы Магілёў папрыгажэў і пасталеў, ды так, што цяпер па-бацькоўску бярэ на сябе клопат пра актуальную для вобласці і краіны (не толькі нашай, але і любой іншай) тэму: як цікава і сучасна перадаваць новым пакаленням народныя культурныя традыцыі? На разважанні натхнілі праекты, прапанаваныя аўтарамі з Крычава і Чэрыкава, але тэма нашмат больш шырокая і глыбокая. Тут схаваны адзін з парадоксаў жыцця і мыслення сучасных беларусаў: з аднаго боку, лічыцца, што правінцыя грае выключна важную ролю ў захаванні культурніцкай спадчыны народа, з іншага — колькі людзей у невялікіх гарадах і вёсках размаўляюць на чыстай беларускай мове, якія легенды ці гістарычныя звесткі пра сваю мясцовасць ведаюць, ці пазнаюць на вуліцы рэдкіх выбітных майстроў-рамеснікаў і іншых? Ці трэба гэта наогул? Калі так, то каму, акрамя тых, хто займаецца беларускай культурай “па абавязку службы”, то бок прафесійна? Якія практычныя інструменты трансфармацыі “спрадвечна беларускага” ў “актуальнае беларускае” можна прапанаваць культурніцкім мэнэджарам? Як з проста зацікаўленага актывіста ў сферы культуры зрабіць прафесіянала?

Гэтыя і многія іншыя пытанні будуць цэнтральнымі для Кірмашу праектаў, які пройдзе 15 лістапада па адрасе: “Тэхнапарк”, вул. Ленінская, 63; аўд. 806-807. У абмеркаванні возьмуць удзел знаныя і паважаныя культурніцкія дзеячы краіны, якія ўжо знайшлі свае рашэнні ў дадзенай сітуацыі.

Уваход вольны.

Калі вы маеце праект, мэта якога — папулярызацыя беларускай культуры сярод шырокіх грамадскіх колаў, і жадаеце стаць удзельнікам Кірмашу праектаў у Магілёве, дасылайце прэзентацыю свайго праекта на email: kirmash.praektau@gmail.com да 11 лістапада ўключна. Як падрыхтавацца да ўдзелу, чытайце тут.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гомелі

03.09.2025 17:00 - 16.11.2025 19:00 галерэя Вашчанкі (пр-т Леніна, 43)

Фотавыстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: віцебскае рэха» ў Віцебску

04.11.2025 14:00 - 30.11.2025 19:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Чытальня ТБМ у Лодзі

08.11.2025 (18:00 - 20:00) MAL - Miejsce Aktywności Lokalnej (Wólczańska 168)

"Петля Пристрастия" ў Батумі

28.11.2025 (20:00 - 22:00) Circus Arena (39 Nikoloz Baratashvili Str.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ