“Кірмаш праектаў”. Пружаны

30.01.2014 18:30 - 20:00 Пружаны (музей “Пружанскі Палацык”) Бясплатнае

30 студзеня ў “Пружанскі Палацык” завітае “Кірмаш праектаў” – вядомы ў іншых гарадах Беларусі фармат сустрэчы для адмыслоўцаў у грамадска-культурнай сферы, а таксама ўсіх, хто зацікаўлены, каб культурніцкае жыццё агульнае і асабістае рабілася цікавей і якасней!

Хочаш, каб у Пружанах было больш цікавых культурных падзей? Ведаеш, як зрабіць горад больш прывабным і для жыхароў, і для яго гасцей? Марыш рэалізаваць свае творчыя амбіцыі, або шукаеш накірункі цікава, з карысцю і не ў самоце правесці свой вольны час? Тады выцягвай  з “доўгай скрыні” свае мары, ідэі, задумы ды проста жаданні, выводзь іх з лабірынтаў памяці і шэрай штодзённасці. Прадстаў сваю ідэю аднадумцам на “Кірмашы праектаў”, і ты здзівішся, як многа пытанняў вырашаюцца, калі разам – людзі неабыякавыя і зацікаўленыя!

Удзельнічаючы ў “Кірмашы праектаў” можна атрымаць прафесійныя кансультацыі, даведацца, як рэалізаваць свае задумы, шукаць і знайсці аднадумцаў і памочнікаў, натхніцца актыўнымі і поспехам іншых, а па выніках – стварыць тое, што раней, здавалася, было па-за межамі рэчаіснасці.

Не страчвайце шанец знайсці аднадумцаў, каб увасобіць сваю ідэю на агульную карысць!

Дасылайце апісанне сваёй ідэі на электронную скрыню kirmash.brest@gmail.com да 24 студзеня ўключна.

У ліст неабходна ўключыць:

— Назву праекта (калі ёсць) і ўводнае апісанне задумы (у 3-10 сказах)

— Каму і чаму гэты праект неабходны;

— Калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

— Якія рэсурсы неабходныя для здзяйснення ідэі (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).

– Інфармацыю пра сябе: імя, занятак/род дзейнасці.

Пры атрыманні 10 ідэй і больш, 25-га студзеня адбудзецца майстар-клас па дапрацоўцы задумы ў праект. Кожную ж ідэю, у любой стадыі дапрацаванасці, можна будзе прадставіць і абмеркаваць на магчымасць рэалізацыі на самім “Кірмашы праектаў” 30 студзеня 2014 года ў музеі “Пружанскі Палацык”

Даведкі па тэл.: (029) 313-98-60, (029) 727-30-97 — каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Брэсцкім рэгіёне Зміцер Назараў.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандра Ката-Зайцава «DOM» у Вільні

25.04.2025 19:00 - 23.05.2025 20:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5)

Выстава «Віцебскі мастак» у Магілёве

02.05.2025 16:00 - 15.06.2025 19:00 абласны мастацкі музей імя П. Масленікава (вул. Міронава, 33)

Сустрэча «Глыбокія чытанні: сяброўства» ў Вене

13.05.2025 (17:00 - 20:00) Венскі фальклорны музей, Otto Wagner Areal, павільён 1 (Baumgartner Höhe 1)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ