• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Брэст

“Кірмаш праектаў” у Берасці: новыя ідэі ў скарбніцу Культурнай сталіцы-2015!

Пачатак: 19.03 (19:00)
Канец: 19.03 (22:00)
КЦ “Грунтоўня”
(Брэст, вул. Дзяржынскага, 14)
Google

Калі вы хочаце бачыць якаснае мастацтва на вуліцах Берасця і ведаць больш пра яго музыку, цікавіцеся актуальнай журналістыкай або імкняцеся, каб вашае дзіця адчувала свае багатыя культурныя карані, — завітайце на “Кірмаш праектаў” у “Грунтоўню” 19 сакавіка ў 19:00. Будзе цікава!

“Кірмаш праектаў” — гэта прэзентацыя культурніцкіх ідэй ад людзей, якія прагнуць змяніць свой горад да лепшага. Вандруючы з горада ў горад, кампанія “Будзьма беларусамі!” збірае на “Кірмашах” тых, хто адчувае сваю, не пабаімся гэтага слова, місію і гатовы падзяліцца цікавым досведам, атрымаць веды і сваю дапамогу, пазнаёміцца ці проста натхніцца людзьмі, якія імкнуцца да развіцця!

Увечары найбліжэйшага  чацвярга ў “Грунтоўні” будзе прадстаўлена пяць праектаў:

— “Бацькі. BY” (Вольга Крусь) — нефармальна-адукацыйны «серыял» для маладых бацькоў або людзей, якія толькі рыхтуюцца імі стаць.

— “Гісторыя Берасця для чайнікаў” (Кацярына Лютыч) — абсалютна не сумны інтэрактыўны праект, які надасць вам гонару за свой горад і ўпэўненасці ў адказах на пытанні ад мінакоў-турыстаў.

— “Клуб універсальных журналістаў” (Наталля Гарайкіна, АРР “Дзедзіч”), які дасць гораду новае пакаленне журналістаў.

— Стрыт-арт праект “Брэсцкая крэпасць-герой” (Ілля Нікіцюк) — мастацкая даніна гістарычнай спадчыне горада. Ніякага кітчу, затое высокая якасць і актуальнасць у выяўленні.

— “Ёгурт” (Дзмітрый Босак і Марта Мартынюк) — ідэя, якая можа дапамагчы берасцейскім музыкам быць больш вядомымі і паважанымі ў сваім жа горадзе. Дзякуючы належнаму відэапрома.

Па кожным праекце ёсць што абмеркаваць і прапанаваць.  Таму шчыра запрашаем далучыцца да прэзентацыі! Разам мы знойдзем спосабы рэалізаваць вартыя таго задумы!

Даведкі: (029) 727-30-97, (029) 313-98-60 (Зміцер Назараў, каардынатар ГКК “Будзьма беларусамі!” па Брэсцкім рэгіёне).

19 сакавіка

КЦ “Грунтоўня”, вул. Дзяржынскага, 14.

Пачатак: 19:00.

Уваход вольны!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип