Выстава нарцысаў у мінскім батанічным садзе

17.04.2026 - 21.04.2026 11:00 - 19:00 выставачны павільён, батанічны сад, (вул. Сурганава, 2в) Уваход — па квітку ў батанічны.
У пятніцу, 17 красавіка, у батанічным садзе пачынае працу выстава нарцысаў.

Вас чакае больш за 70 гібрыдных гатункаў, уся разнастайнасць адценняў і формаў, якое толькі магчыма ў гэтых вясновых прыгажуноў.

Гісторыя гэтай прыгажосці пачалася яшчэ ў 1958 годзе, калі Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі пачаў збіраць сваю легендарную калекцыю.

Сёння яна налічвае 436 таксонаў — і ў яе сэрцы да гэтага часу жыве старэйшына, паэтычны нарцыс «Гарацый» (Horace), якому ўжо больш за 130 гадоў.

Вас чакаюць і іншыя дзівосныя садовыя групы:

  • мініяцюрныя цыкламенападобныя нарцысы, якія нагадваюць вясновыя званочкі (Jetfire, Tet a Tet);

  • вытанчаныя жонкілі з тонкім водарам (Pipit, Suzy);

  • тацэты, чые суквецці распаўсюджваюць далікатны водар (Falconet, Geranium).

Уваход — па квітку ў батанічны.



Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Канцэрт да дня памяці Багдановіча ў Мінску (12+)

25.05.2026 (19:00 - 21:00) музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

ДСП у Варшаве

06.06.2026 (19:30 - 21:30) Beer Station Praga (ul. Ząbkowska 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ