“Кірмаш праектаў-Віцебск”: майстар-клас для аўтараў ідэй

26.04.2017 08:00 - 17:00 Рэгіянальны рэсурсны цэнтр па развіцці дадатковай адукацыі (вул. Кастрычніцкая,12, оф. 16) Уваход вольны

27 красавіка ў Віцебску адбудзецца майстар-клас для аўтараў крэатыўных ідэй і культурніцкіх праектаў у межах конкурса “Кірмаш праектаў: Гарадскія прасторы Віцебска”.

Традыцыйны “Кірмаш праектаў” у Віцебску збірае прапановы, ідэі і гатовыя праекты для насычэння і развіцця гарадскіх святаў. Кожны ахвочы незалежна ад роду дзейнасці і ўзросту можа далучыцца да стварэння і арганізацыі адметнай святочнай атмасферы, даслаўшы свае прапановы да 30 красавіка на kirmash.vitsebsk@gmail.com

Падчас майстар-класа Вы даведаецеся:

– што такое культурніцкі праект;

– як напісаць праект;

– як аформіць прэзентацыю і выклікаць увагу партнёраў і спонсараў;

– як прэзентаваць свае задумы для шырокай публікі;

– перспектывы ўдзелу ў “Кірмашы праектаў” і паспяховыя прыклады рэалізаваных ініцыятываў у Віцебску.

Падрабязней пра Кірмаш праектаў ў Віцебску тут.

Удзел у майстар-класе бясплатны па папярэдняй рэгістрацыі:

Месца правядзення: Рэгіянальны рэсурсны цэнтр па развіцці дадатковай адукацыі (г. Віцебск, вул. Кастрычніцкая,12, оф. 16).

Пачатак у 18:00.

Даведкі: Уладзімер Булаўскі, +375259133876, kirmash.vitsebsk@gmail.com


Вам можа быць цікава

Выстава пісанкі «Знакі жыцця» ў Мінску

25.02.2026 18:00 - 21.03.2026 20:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Паказ фільма «Развітанне» ў Беластоку

15.03.2026 (16:00 - 17:00) аб «Новая Зямля» (ul. Rocha, 5/32)

Сустрэча з Вольгай Кліп у Варшаве

16.03.2026 (19:00 - 20:30) Duży Pokój (ul. Warecka 4/6)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ