Клуб беларускай літаратуры ў Тбілісі

06.04.2024 14:30 - 16:30 прастора «Кропка» Бясплатнае


У суботу, 6 красавіка, у прасторы «Кропка» распачынаюцца сустрэчы клуба беларускай літаратуры.





Дата: 6 красавіка

Час: 14.30 (час мясцовы)

Месца: прастора «Кропка» (адрас дашлюць удзельнікам), Тбілісі 




Цікава будзе ўсім, хто жадае пашырыць свой кругагляд, захаваць сваю беларускасць і ўсвядоміць сябе і свой народ праз літаратуру.

 Тэма першай сустрэчы — «Уладзімір Караткевіч: Быў. Ёсць. Буду».


Вось які план: 

знаёмства з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка; 

разгляд важных эпізодаў з біяграфіі, якія адбіліся ў літаратурных працах Караткевіча; 

планаванне будучых чытанняў. 



Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Прэзентацыя аўдыёгіда «Сцежкамі Адамовіча» ва Уроцлаве

12.09.2026 (17:00 - 19:00) сядзіба Суполкі беларусаў Уроцлава (Tadeusza Kosciuszki 35A (на дамафоне цісніце 54))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ