«Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу фотаздымкаў Вольгі Мароз

13.07.2016 19:00 - 21:00 Кніжная шафа (ст. м. Грушаўка, пр. Дзяржынскага, 9 (уваход са двара)) Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу фотаздымка «Балет. Пачатак» маладога фатографа Вольгі Мароз.

Вольга Мароз, малады таленавіты фатограф, пераможца міжнародных конкурсаў, працавала над экспазіцыяй выставы «Балет. Пачатак» каля 3 гадоў. За гэты час сабрана багата матэрыялу, з якога склалася некалькі асобных фатаграфічных серый. Адну з іх можна будзе ўбачыць на выставе.

На фотаздымках вучні беларускага харэаграфічнага каледжа на ўроках, у час перапынку, перад выхадам на сцэну, у момант адпачынку. Вользе ўдавалася захапіць моманты, скрытыя ад глядача. Рэпетыцыі ў балетных класах, закуліссе – асноўныя тэмы яе прац.

«Якая дзяўчынка не марыць стаць балярынай? Я не была выключэннем. Займалася танцамі 7 гадоў, але не было выбітных здольнасцяў, і я пайшла. Настырная, але пайшла. А цікавасць да балета засталася. І я вярнулася ў балет ужо як фатограф» – распавядае Вольга Мароз.

Чорна-белы здымак робіць акцэнт на формах, лініях ды фактурах, падкрэслівае кантраснасць прыгажосці балета і цяжкой працы артыстаў.

Артысты балета. Прыгожыя, падцягнутыя, з усмешкамі на тварах, у святле сафітаў. Апладысменты, кветкі, заслона… Ні для каго не сакрэт, што за ідэальнай карцінкай стаіць цяжкая праца. Я дару магчымасць гледачу ўбачыць, як нараджаецца балет»- тлумачыць фатограф.

Вольга Мароз займаецца фотаздымкам з 2009 года Фотаздымкі на тэму “балет” неаднаразова займалі прызавыя месцы на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Ўдзельнічала ў шматлікіх калектыўных выставах у Беларусі. У 2014: – пераможца міжнароднага конкурсу-турніру “Фотооткрытие 2014”. – Другое месца ў конкурсе ADME Фота Узнагароды 2014. У 2015: – Другое месца ў конкурсе “Фота Беларусі 2015”. – Бронза на конкурсе “IPA 2015 СНД” у катэгорыі “Людзі”. – Удзельнік партфоліо-рэвю на фестывалі фатаграфіі PHOTOVISA 2015. У 2016: трэцяе месца ў конкурсе “ADME Фота Узнагароды 2016”. З 2015 студэнтка Інстытута журналістыкі БДУ па спецыяльнасці “фотажурналістыка”.

Адкрыццё адбудзецца 13 ліпеня а 19.00, уваход вольны.

Чакаем вас по адрасе: г.Мінск, пр.Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара), тел:+375 17 234 48 64

Час працы выставы: пн.-пт: 10.00 – 20.00, cуб.:11.00 – 18.00, нядз.: – выходны, email: shafaminsk@gmail.com, кантактная асоба: Настасся Дудкова, +375 29 637 09 53.


Вам можа быць цікава

Майстар-класы па традыцыйных беларускіх спевах у Варшаве

10.05.2025 11:00 - 11.05.2025 15:00 фонд «Метамарфозы» (вул. Маршалкоўская 81/20)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

Саша Філіпенка ў Мюнхене

27.05.2025 (19:00 - 21:00) Kulturzentrum GOROD (Arnulfstraße 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ