Сустрэча з Барысам Семілетавым у Мінску

23.07.2026 17:00 - 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (Леніна, 20) 12 рублёў



 У чацвер, 23 ліпеня, у Мастацкім музеі ў межах выставы «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» адбудзецца сустрэча з мастаком-жывапісцам Барысам Семілетавым, сынам Аляксандра Семілетава. 



Спадар Барыс раскажа пра жыццё і творчасць свайго бацькі, паразважае пра яго і сваё мастацтва і пра тое, як творчасць бацькі паклала пачатак мастацкай дынастыі, што творыць вось ужо тры пакаленні. 

Акрамя таго, куратары выставы раскажуць, як вялася праца над стварэннем самой выставы: ад зараджэння першай канцэпцыі да фінальнага афармлення экспазіцыі ў зале. 


Уваход — па квітку ў музей. Рэгістрацыі, выглядае, не патрэбна: проста прыходзьце. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

«Нямая ліхаманка» ў Варшаве

16.08.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (дворык перад музеем) (Foksal, 11/1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ