Кніжны клуб у Варшаве абмяркуе «Елаўфэйс»

10.05.2025 16:00 - 18:30 «Кнігаўка» (ul. Kłopotowskiego, 4) 20 злотых



 У суботу, 10 траўня, у кнігарні «Кнігаўка» адбудзецца сустрэча кніжнага клуба пад кіраўніцтвам пісьменніцы тоні лашдэн.





Абмяркуюць кнігу Рэбекі Кван «Елаўфэйс», сатырычны раман, які падсвечвае пытанні расізму і такенізму ў літаратуры і індустрыі кнігавыдання.

Сапраўдны трылер, дзе ёсць месца і злачынству, і пакаранню, і культуры адмены, «Елаўфэйс» — ідэальная кніга на вясновы адпачынак.

Падчас кніжнага клубу абмяркуюць, як і чаму была створана гэта кніга, якія тэмы яна ўздымае праз сваю галоўную гераіню і чаму варта чытаць яе па-беларуску.

Акрамя гэтага, разбяруць, як працуе трылер як кніжны жанр і ў якую літаратурную традыцыю ўпісана гэта кніга. Кніжны клуб падыдзе тым, хто хоча абмяняцца ўражаннямі ад кнігі і дазнацца больш пра літаратурны працэс.


Удзел у кніжным клубе — 20 злотых. Для тых, хто набыў папяровую кнігу ў «Кнігаўцы», удзел бясплатны. Каб далучыцца да клуба, дасылайце паведамленне «Іду на клуб» у тэлеграм выдавецтва.

 


Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Лявона Вольскага «Лес чуе, а поле бачыць» у Варшаве

11.04.2026 16:00 - 24.04.2026 19:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Лекцыя «Тураўскае балонне» ў Мінску

22.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ