«Колер Беларусі»: выстава мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава ў Гародні

02.05.2017 18:30 - 18:30 Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry (вул. Савецкая, 3) Уваход вольны

Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя “Крыга” запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.

Што ёсць колер? Як выкарыстанне колераў фармуе і ўплывае на нашу ідэнтычнасць? Чаму мы, беларусы, упадабалі адныя і практычна не звяртаем увагі на іншыя колеры? Як выглядае палітра нашага беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Гэта ёсць пытанні, адказы на якія нам дае беларускі мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў.

Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі, – кажа Міхал Анемпадыстаў пра тое, як узнікла ідэя выставы “Колер Беларусі”.

У Гродне на выставе можна пабачыць аб’екты, якія з’яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 2 траўня, аўторак, а 18.30 у супольнай выставачнай прасторы Цэнтру гарадскога жыцця і арт-галерэі “Крыга” па адрасе: Гродна, вул. Савецкая, 3

Выстава “Колер Беларусі” ладзіцца Лятучым універсітэтам і грамадскай культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!» ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.


Вам можа быць цікава

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Калядная экскурсія па Гародні

26.12.2025 (11:30 - 14:30) музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16)

Начны квэст-экскурсія па Коласавай сядзібе ў Мінску

29.12.2025 (18:30 - 19:30) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ