“Колер беларускага фры-джазу”

24.03.2017 20:00 - 20:00 Галерэя Беларускага саюза дазыйнераў (вул. Брылеўская, 14) Уваход вольны

Фры-джазавы ансамбаль Віктара Сямашкі “Фантастычныя Плыўцы” зайграе ў галерэі Беларускага саюзу дызайнераў. Імпрэза адбудзецца ў межах выставы Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі” 24 сакавіка, пачатак а 20.00.

“Фантастычныя Плыўцы” спэцыялізуюцца на спантаннай імправізацыі й апэратыўнай кампазіцыі з выкарыстаннем пераважна акустычных інструментаў (фартэпіяна, саксафон, кантрабас, пэркусія). У складзе зайдзейнічаныя вядомыя на альтэрнатыўнай сцэне музыкі – Эрык Арлоў-Шымкус, Фрыдрых Самотны, Дзяніс Кудраўцаў, Васіль Панкратаў ды інш.

Гурт існуе зь 2005 г. Запісаў каля дзесятку альбомаў (як студыйных, так і канцэртовых). У межах фэстывалю “Кінемо” агучыў нямы фільм “Sur un Air de Charleston” (1927 г.). На замову лэйблу Mahorka (Баўгарыя) стварыў уласны трыб’ют Pink Floyd. Гукасэсія для скрайняга альбома “Concerto Grosso #7” адбылася акурат у галерэі Саюзу беларускіх дызайнэраў з удзелам брытанскага саксафаніста Філа Пальмэра.

Глядзіце таксама:

Адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» (фота)


Вам можа быць цікава

Прэзентацыя кнігі «Routledge Handbook of Contemporary Belarus» у Цюбінгене

12.02.2026 (18:00 - 20:00) Brechtbau (Lecture hall 037) (Wilhelmstr. 50)

BIZZARE OBJECTS у Познані

14.02.2026 (18:00 - 20:00) Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)

Znich у Лодзі

14.02.2026 (19:00 - 21:00) Klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

GODS TOWER у Познані

20.02.2026 (18:00 - 20:00) W_Sercu (Al. Niepodległości 30)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ