Красавіцкі Шпакоўнік у Вільні

25.04.2025 19:00 - 21:00 кавярня Віленскага старога тэатра «Балконас» (Basanavičiaus g. 13) Бясплатнае



25 красавіка, у пятніцу, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, красавіцкі Шпакоўнік.





«Шпакоўнік»
 — гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай.


Гэтым разам удзел бяруць:


Вячаслаў Лук’янаў, акцёр Віленскага старога тэатра, на сцэне якога стварыў каля 40 роляў.

Калісьці даўно спадар Вячаслаў разам з акцёрам Валянцінам Крулікоўскім стварылі музычны дуэт пад назвай «Дзеці выдры».

Асноўнымі музычнымі інструментамі былі варганы, абертонавыя флейты, домбра і яшчэ шмат старажытных этнічных інструментаў.

Часцей за ўсё хлопцы выступалі ўдваіх, але гэтым разам спадар Лук’янаў будзе выступаць адзін — граць на варганах і чытаць вершы такіх аўтараў, як Чарльз Букоўскі, Ёнас Мекас і нешта са свайго.

 гурт «Zui» — Алена Зуй-Вайцяхоўская (вядомая беларусам як выканаўца «Шчучыншчышы» Елена ЖелудOk) і Міхаіл Зуй (Купалавец і ЧынЧын).

У музыцы гурта агрэсіўныя біты спалучаюцца з пяшчотным вакалам, а настальгічны сінтвейв падкрэслівае іронію тэкстаў. У лістападзе 2024 года Zui выпусцілі альбом «Arka».


Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Сашы Вялічка «Выклік на дыван» у Лодзі

19.06.2026 17:00 - 12.07.2026 18:00 Kamienica Hilarego Majewskiego (11 Włókiennicza Street)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Купалле ў Вене

27.06.2026 (18:00 - 21:00) Каса Brigittenauer Bucht

«Паўгадзіны кардыя» ўжывую ў Варшаве (18+)

30.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ