“Краёвая ідэя” у беларускай гісторыі. А. Смалянчук. Прэзентацыя

14.03.2017 19:00 - 19:00 этнакрама "Цудоўня" (В.Траецкая, 14) Уваход вольны

У бліжэйшы гістарычны аўторак у “Цудоўні” наведнікаў чакае сустрэча з вядомым гарадзенскім гісторыкам Аляксандрам Смаленчуком і прэзентацыя зборніка навуковых артыкулаў “”Краёвая ідэя” ў беларускай гісторыі”. Цікавы прамоўца, цікавая тэма, цікавая кніга, рэцэнзентамі якой сталі А. Краўцэвіч (Варшаўскі ўніверсітэт) і З. Шыбека (універсітэт Тэль-Авіва).

“Краёвая ідэя” другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. была ў нечым унікальнай для свайго часу і для земляў “гістарычнай Літвы”, дзе яна нарадзілася. “Краёўцы” спрабавалі выйсці па-за межы дамінантнага ў Цэнтральна й і Усходняй Еўропе этнакультурнага зместу нацыянальнай ідэі. Краёвасць – гэта спроба пашырыць такое разуменне нацыі, якое не дапускала панавання ксенафобіі і варожасці да “іншых” і супрацьстаяла шавінізму, што пашыраўся амаль ва ўсіх нацыянальных рухах рэгіёну і станавіўся свайго роду “візітнай карткай” паміраючай Расейскай імперыі. (с) А.Смалянчук.

Запрашаем.

14 сакавіка 2017, 19.00
В.Траецкая, 14, “Крама Ц”

З павагай, этнакрама “Цудоўня”

+375 33 623 26 16,
+375 29 104 69 70;
+375 29 264 61 52


Вам можа быць цікава

Выстава «Марк Шагал. Над горадам» у Віцебску

16.07.2026 16:00 - 14.09.2026 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ