Круглы стол «7 лістапада — Чырвонае НЕсвята, або Ці варта беларусам захоўваць камуністычны каляндар?» у Варшаве

07.11.2024 11:00 - 13:00 Witryna Domu Wschodniego (плошча Канстытуцыі, 6) Бясплатнае
 



У чацвер, 7 лістапада, у Варшаве адбудзецца круглы стол «7 лістапада — Чырвонае НЕсвята, або Ці варта беларусам захоўваць камуністычны каляндар?»







Дата: 7 лістапада

Час: 11.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава 




У Рэспубліцы Беларусь дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі адзначаецца як дзяржаўнае свята. Улады сцвярджаюць, што дзякуючы рэвалюцыі беларускі народ набыў дзяржаўнасць. 

Але ці сапраўды гэта так: 7 лістапада — прадмет гонару за перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні ці груз, які (не) перашкаджае развівацца? 

Круглы стол прысвечаны палітыцы памяці і асэнсаванню савецкай спадчыны ў гісторыі і культуры беларускага народа.




Удзел бяруць: 

Алесь Чайчыц, публіцыст, грамадскі дзеяч, прадстаўнік Геральдычнай рады «Пагоня»;

 Валерыя Чарнаморцава, грамадская дзяячка, даследчыца сталінскіх рэпрэсій;

Андрэй Казакевіч, аналітык, дырэктар інстытута «Палітычная сфера»;

Ігар Станкевіч, выканаўчы дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі, даследчык сталінскіх рэпрэсій. 

Мадэратарка — Аліна Коўшык, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. 

Падчас мерапрыемства адбудзецца прэзентацыя праекта па дэкамунізацыі тапаніміі і гарадской прасторы на прыкладзе горада Мінска, падрыхтаванага Геральдычнай радай «Пагоня» (спікер — Алесь Чайчыц). 




Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Iva Sativa на Кіпры

30.03.2026 (20:00 - 22:00) Music Hall (Georgiou 'A 89A)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Піт Паўлаў у Вільні

10.04.2026 (19:00 - 20:30) Alaus Namai (Goštauto 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ