ПАДЗЕЯ ДНЯ: Круглы стол «Будзьма беларусамі!» у Варшаве

05.08.2022 19:00 - 21:00 Дом спатканняў з гісторыяй (Karowа, 20) Бясплатнае

Неўзабаве ў Варшаве стартуе фэст Вольных Беларусаў DaVoli. У межах фэсту 5 жніўня адбудзецца круглы стол «Будзьма беларусамі!», прысвечаны нацыянальнай ідэі беларусаў.



Дата: 5 жніўня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Дом спатканняў з гісторыяй, Karowа, 20, Варшава


Нацыянальная ідэя: ці патрэбна яна беларусам? Якой яна павінна быць? Ці змянілася нешта з тых часоў, калі яе фармуляваў Ігнат Абдзіраловіч? Як паўплываў на імідж беларусаў і Беларусі 2020 год? Што такое быць беларусам сёння? Вось толькі некаторыя з пытанняў, якія закрануць госці круглага стала «Будзьма беларусамі!»


Удзельнікi круглага стала:

Ніна ШЫДЛОЎСКАЯ, старшыня Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», каардынатарка кампаніі «Будзьма беларусамі!»;

Андрэй РАДАМАН, гісторык, спецыяліст па гісторыі права і дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага;

Зміцер ЛУКАШУК, журналіст Еўрарадыё, аўтар і вядучы праекта «Ідэя Х», аўтар кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя»;

Павел БАРКОЎСКІ, прадстаўнік акадэмічнай філасофскай думкі, кандыдат філасофскіх навук, каардынатар супольнасці «Беларуская філасофская прастора»;

Славамір СЕРАКОЎСКІ, польскі публіцыст, сацыёлаг, літаратурны і тэатральны крытык.


Да ўдзелу ў дыскусіі заклікаюцца таксама і ўсе прысутныя. Будзе працаваць «вольны мікрафон».


Арганізатар круглага стала — Інстытут беларускай культуры «ІнБелКульт 2.0».



Партнёры:

Pilecki-Institut;

Dom Spotkań z Historią;

Euroradio;

Budzma Belarusami.



Уваход вольны!

Калі жадаеце ўзяць удзел — рэгіструйцеся па спасылцы





Вам можа быць цікава

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Валерыя Шчаснага «Вымярэнне» ў Віцебску

13.05.2026 10:00 - 28.06.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Sviata Fest (Kupalle) ў Мінску

27.06.2026 (12:00 - 23:59) прастора «Рэха» (пр-т Незалежнасці, 95 к. 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ