Круглы стол “Культура колера. Колер у культуры”

24.03.2017 18:00 - 18:00 Галерэя Беларускага саюза дазыйнераў (вул. Брылеўская, 14) Уваход вольны

Колер як феномен культуры, як маркер пэўнай культурнай традыцыі, як сродак і спосаб яе развіцця… Колер у дызайне,  літаратуры,  у камунікацыі, рэкламе, палітыцы – вывучэнне і выкарыстанне колера як функцыянальнага інструмента ў розных сферах дзейнасці становіцца сёння актуальнай тэмай міждысцыплінарных даследаванняў. Наколькі добра мы валодаем культурай колера? Наколькі добра ведаем гісторыю і ролю колераў у сваёй традыцыі?

Лятучы ўніверсітэт у межах міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE запрашае да разважання пра актуальнае становішча каларыстычнай культуры ў Беларусі і перспектывы зменаў на гэтым полі. Круглы стол  “Культура колера. Колер у культуры” адбудзецца 24 сакавіка, у дзень закрыцця выставы Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі” у галерэі Беларускага саюза дызайнераў на Брылеўскай, 14, пачатак а 18.00.

Разам з аўтарам выставы і запрошанымі экспертамі – Вольгай Лабачэўскай, Тодарам Кашкурэвічам, Ленінай Міронавай, Элінай Шындлер, Дзмітрыем Сурскім – прапануем закрануць некаторыя аспекты гэтай тэмы: актуалізацыя традыцыі і ведаў, непарыўнасць, пераемнасць беларускай традыцыі, пераасэнсаванне зместу ў адпаведных нашаму часу формах;  колер і сучасныя тэхналогіі; метадалогія даследаванняў па каларыстыцы – навуковы, творчы, рэканструктыўны падыходы; культура колера і сучасная адукацыя ды інш. Мадэруе сустрэчу Тацяна Вадалажская.

Па заканчэнні гутаркі запрашаем на нефармальную частку “Колер беларускага фры-джазу”, атмасферу і настрой якой створаць спантанныя імправізацыі ансамбля Віктара Сямашкі “Фантастычныя Плыўцы”. Jam session   пачнецца а 20.00.

Уваход вольны!

Гэтымі падзеямі завершыцца выстава “Колер Беларусі” у Мінску. Але наперадзе яшчэ прэзентацыя аднайменнай кнігі – сачыце за навінамі на сайце Лятучага ўніверсітэта.

 

Глядзіце таксама:

Адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі» (фота)


Вам можа быць цікава

Імпрэзы да Дня Волі ў Беластоку

22.03.2026 10:00 - 25.03.2026 20:00 ------------

Дзень Волі ў Банскай-Быстрыцы

25.03.2026 (18:00 - 21:00) Кіно SNP / «Záhrada»

Дзень Волі ў Браціславе

28.03.2026 (15:00 - 18:00) Hviezdoslavovo námestie

Гуканне вясны з Русяй у Варшаве (8+)

29.03.2026 (19:00 - 20:30) прастора МІТ (Stalowa 36)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ