Круглы стол у Магілёве: “Пытанні музеефікацыі літаратурных мясцін”

23.06.2017 15:00 - 15:00 Музей гісторыі горада Магілёва (вул. Ленінская, 1А) Бясплатнае

23 чэрвеня 2017 года ў рамках юбілейных ХХV Міжнародных Гарэцкіх чытанняў “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”, прысвечаных літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх (у сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Музеем гісторыі горада Магілёва праводзіць круглы стол, прысвечаны пытанням музеефікацыі літаратурных мясцін.

У межах круглага стала плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • ушанаванне памяці пісьменнікаў;
  • догляд літаратурных мясцін, уключэнне іх у турыстычныя і экалагічныя маршруты;
  • далейшы лёс Літаратурнага музея Максіма Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна;
  • стварэнне музея Алеся Адамовіча ў в. Глуша Бабруйскага раёна.

Круглы стол адбудзецца 23 чэрвеня 2017 года ў 15.00 у Музеі гісторыі горада Магілёва (г. Магілёў, вул. Ленінская, 1А).

У працы круглага стала прымуць удзел прадстаўнікі аргкамітэта канферэнцыі “Гарэцкія чытанні”, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Музея гісторыі горада Магілёва, Мсціслаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея і інш.


Вам можа быць цікава

Выстава Ілоны Касабукі «Тры чвэрці» ў Віцебску

18.12.2025 17:00 - 18.01.2026 19:00 Арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Выстава «Шэдэўры беларускай зімы» ў Мінску

24.12.2025 11:00 - 10.02.2026 20:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Каляды ў Брне

10.01.2026 (18:00 - 20:00) Křížová 463/15 (Křížová 463/15)

Калядныя вячоркі з Сержуком Доўгушавым у Сіэтле

11.01.2026 (16:00 - 19:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ