Культурны праект «Інклюзіўны музей: натхняючы адзін аднаго…»

03.12.2017 13:00 - 14:30 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

3 снежня з 13.00 да 14.30 у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь напярэдадні Міжнароднага дня людзей з інваліднасцю адбудзецца культурны праект «Інклюзіўны музей: натхняючы адзін аднаго…»

Мэта культурнага праекта: далучэнне да прыгожага дзяцей і маладых людзей праз мастацтва і творчасць, зніжэнне сацыяльных і камунікацыйных бар’ераў паміж людзьмі з інваліднасцю і без інваліднасці.

У праграме:

– канцэрт з удзелам прафесійных артыстаў Рэспублікі Беларусь;

– інтэрактыўныя пляцоўкі для дзяцей;

– выставы фотаработ і работ мастакоў-прафесіяналаў і аматараў;

– музычна-сцэнічнае прадстаўленне студэнтаў і выкладчыкаў БДПУ;

– клуб эстэтычнай групавой гімнастыкі «Сільфіда»;

– паказ дызайнера Таццяны Яфрэмавай (Віцебск) вясна-лета 2018 з выкарыстаннем элементаў Яснай мовы (піктаграм) у вопратцы;

– сюрпрызы, узнагароджанні.

Арганізатары: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Партнёры: ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам»;

ГА «Азбука клопату»;

ГУ Псіханеўралагічны дом-інтэрнат № 4 г. Мінска;

ГА «БРСМ»

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава Валерыя Талкачова «Цёплае святло» ў Мінску

25.03.2026 18:00 - 03.05.2026 17:00 Арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

Выстава «Крокі часу. Памятныя мясціны Максіма Багдановіча» ў Мінску

02.04.2026 12:00 - 30.04.2026 18:00 Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце

11.04.2026 (12:00 - 14:00) гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ