Купала назаўжды: літаратурная сустрэча з Ціханам Чарнякевічам у Мінску

16.02.2022 19:00 - 20:30 крама «Параграф 45» (вул. Бяды, 45) Бясплатнае

16 лютага ў краме «Параграф 45» адбудзецца сустрэча з Ціханам Чарнякевічам, літаратурным крытыкам, даследчыкам беларускай літаратуры, укладальнікам новай кнігі выбранай паэзіі Янкі Купалы, якая выйшла ў выдавецтвы «Папуры».



Дата: 16 лютага

Час: 19.00

Месца: крама «Параграф 45», вул. Бяды, 45, Мінск

Спадар Ціхан раскажа на сустрэчы, колькі здзіўлення і радасці было ад дробных знаходак і нечаканых тэкстаў пад час працы над кнігай. Мы ўсе праходзілі Купалу ў школе. Прыйшоў час ПРАЙСЦІ яго па новай.

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках фестывалю падлеткавай і young adult кнігі «YA — Я Fest».

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Імпрэза «Знойдзеная музыка» ў Лідскім замку (6+)

04.09.2026 (19:00 - 21:00) Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

10.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ