Купалаўскі дыктант да Дня роднай мовы ў Мінску афлайн і анлайн

18.02.2022 16:00 - 17:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) Бясплатнае

18 лютага музей Янкі Купалы і Нацыянальная бібліятэка ладзяць «Купалаўскі дыктант».



Дата: 18 лютага

Час: 16.00

Месца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Кожны жадаючы зможа далучыцца да дыктанта, адчуць смак роднай мовы і прыгажосць Купалавага слова, праверыць сваё валоданне нормамі беларускага правапісу, напісаўшы тэкст аднаго з артыкулаў Янкі Купалы.

На ролю выкладчыка запрошаны Валянцін Салаўёў, акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.

Арганізатары прапануюць два варыянты ўдзелу ў дыктанце:

— напісаць дыктант ва ўтульнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Для гэтага неабходна зарэгістравацца праз спасылку https://forms.gle/6jLL6U9bhpYNEnTr6. Рэгістрацыя будзе адкрыта да 17.02. Колькасць удзельнікаў абмежавана — усяго 140 чалавек (здагадаліся, чаму менавіта такая колькасць?);

 — напісаць дыктант дома. Для гэтага будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube. Па завяршэнні дыктанта анлайн-удзельнікі павінны цягам 30 хвілін адправіць фотаздымак напісанага тэкста на электронную пошту kupalauski.dyktant@gmail.com. У суправаджальны лісце неабходна пазначыць імя і прозвішча — і, пажадана, краіну (бо мы ведаем, што беларусы жывуць па ўсім свеце).

Усе ўдзельнікі цягам 10 дзён атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронны сертыфікат удзельніка «Купалаўскага дыктанта». А тыя, хто напіша дыктант на «выдатна» (10 балаў), атрымаюць памятныя падарункі ад арганізатараў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Фестываль «Бібліялета» ў Мінску

19.06.2026 (16:00 - 20:00) Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Варштаты ткацтва ў Лідзе

19.06.2026 (16:00 - 20:00) аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры (вул. Савецкая, 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ