Купалаўцы граюць «Радзіва Прудок» у Варшаве

20.02.2024 19:00 - 21:00 Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24) ад 60 злотых
 

20 лютага (гэта будзе аўторак) Вольныя Купалаўцы граюць у Варшаве спектакль «Радзіва Прудок» паводле, вядома ж, Андруся Горвата.




Дата: 20 лютага

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Terminal Kultury Gocław, ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24, Варшава


Сюжэт вы ведаеце: Адрусік Горват, журналіст з Мінска, які працаваў дворнікам у Купалаўскім тэатры, вырашыў з’ехаць у палескую вёску Прудок адбудоўваць дзедаву хату і спасцігаць сваю паляшуцкую сутнасць. 

Гісторыя стала дзённікам, дзённік — кнігай, кніга — спектаклем.

Здаецца, тое было даўно, але муха Наташа, кот Ромка і паўкіло палескай зямлі — гэта той суплёт любові, які мы заўжды носім з сабою. 

Рэжысёр — Раман Падаляка.

Ролі выконваюць: 

Міхась Зуй 

Святлана Анікей 

Зміцер Есяневіч 


Квіткі коштам ад 60 злотых набывайце па спасылачцы.

 І адразу ўжо бярыце там жа квіточкі на наступны паказ спектакля — 23 красавіка. Усё адно ж захочаце пайсці!




Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ