Купалле ў Дукоры

17.06.2023 15:00 - 23:00 Дукорскі маёнтак (аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.) ад 15 рублёў
 
У суботу, 17 чэрвеня, у Дукорскім маёнтку — Купалле!



Дата: 17 чэрвеня

Час: з 15.00 да 23.00 (час мясцовы)

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл.


Вось якая насычаная будзе праграма:

15.00 — ўрачыстае адкрыццё свята;

15.10 — купальскія спевы і інтэрактыў;

16.00 — забаўкі і падарункі ад Пана Маршалка;

16.00 — батлейка — лялечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі;

16.30 — традыцыйныя гульні ды майстар-клас па танцах;

17.15 — пачатак купальскага квэсту;

 17.15 — лекцыя-візуалізацыя ад майстра па вырабе традыцыйных музычных інструментаў;

 18.45 — традыцыйныя гульні ды майстар-клас па танцах;

19.30 — конкурсы і падарункі ад Пана Маршалка. Сканчэнне купальскага квэсту;

19.30 — батлейка — лялечны тэатр у суправаджэнні жывой музыкі;

 20.00 — купальскія спевы і музыка;

21.00 — танцавальны выступ і майстар-клас па танцах;

21.30 — абранне Купалінкі;

22.00 — купальскае шэсце;

 22.10 — танцавальны перфоманс з агнём;

22.20 — скокі праз вогнішча і пусканне вянкоў па вадзе;

 22.30 — святочнае фаер-шоў;

22.40 — карагоды каля купальскага вогнішча.

Квіткі: дарослыя — 25 рублёў, дзеці ад 7 гадоў — 15 рублёў, а да 7 гадкоў — бясплатна. (А для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка — зніжка 10%.)


Ёсць і трансфер з Мінска ў Дукорскі маёнтак (14:30) і назад (23:00).Кошт — 8 рублёў у адзін бок. Запісвайцеся на трансфер загадзя па нумары +375 (29) 716-33-49 (спадарыня Юлія).


Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.




Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Ганнай Шот у Варшаве

16.07.2025 (18:00 - 20:00) прастора «Duży pokój» (ul. Warecka 4/6)

Канцэрт беларускай музычнай школы ў Варшаве

19.07.2025 (12:00 - 14:00) дворык Беларускага Моладзевага Хаба (Dożynkowa, 6a)

Антон Дзюбайла ў Кракаве

25.07.2025 (20:00 - 22:00) Sojka Bar (ul. Kalwaryjska 15)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

26.07.2025 (21:00 - 23:00) Wędrówki Pub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ