29 чэрвеня ў Нідэрландах адбудзецца традыцыйны фэст «Купалле на Паўночным моры».
Адно з найпрыгажэйшых беларускіх святаў можна адсвяткаваць і ў Нідэрландах. «Мара» запрашае сабрацца разам і падарыць сабе і сем’ям адчуванне свята і Роднай Краіны. Як і ў мінулыя разы, уцякачоў з Беларусі запрашаюць на Купалле бясплатна. У «Мары» ёсць магчымасць аплаціць дарогу тым, хто пражывае ў azc.
Дата: 29 чэрвеня, пачатак а 16-й.
Месца: Blow Beach House in Kijkduin, Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag
Дрэс-код — Вышыванка або любое адзенне белага колеру.
Дарослы квіток — €40
Дзіцячы квіток (5-16 год) — €5
Экстра:
— bbq — €26,5
— bbq дзіцячы (0-12 год) — €15,5
— вянок — €15
— bbq і вянок (50% зніжка) — €34
— bbq дзіцячы (0-12 год) і вянок (50% зніжка) — €23
Праграма:
16:00 Дзверы адчыняюцца.
16:00 — 19:30 Кірмаш ад беларускіх мастачак.
16:00 — 19:00 Магічны воркшоп-сюрпрыз па беларускіх традыцыях ад Ірыны Новік.
16:00-19:00 Шахматны стол.
16:30 — 19:30 Пляжны валейбол.
16:30 — 19:30 Крэатыўны куток па лепцы для ўсіх узростаў ад Машы Прохаравай.
16:30 — 17:30 Дзіцячая майстэрня ‘Купальскія паштоўкі’.
17:00 — 19:30 Майстар-клас па пляценню вянкоў ад Наталлі Воўк.
17:00 — 18:00 Жаночая купальская медытацыя на беразе мора.
18:00 — 19:00 Гульня-квэст для дзетак ‘Пошук папараць-кветкі’.
19:00 — 20:00 Tрадыцыйнаe адкрыццё свята з KRIWI.
20:00 — 21:30 Канцэрт Лявона Вольскага на захадзе сонца.
Важная інфармацыя:
Купальскія вянкі
Расліны у дзюнах і ў парках у Гаазе ірваць забаронена. Кветкі, травы і ўсе астатнія матэрыялы для вянка падрыхтуюць арганізатары для вас. Калі ласка, калі хочаце вянок, аплачвайце разам з квітком, трэба ведаць колькасць вянкоў наперад, каб замовіць кветкі. Кошт 15 еўра. Вы можаце атрымаць 50% зніжку на вянок, калі замовіце bbq.
Шахматы
Будзе дошка і жадаючыя змогуць пабавіць час за партыяй.
Пляжны валейбол
Арганізатары падрыхтуюць пляцоўку — мяч і сетку. Збірайцеся з сябрамі загадзя ў каманды або далучайцеся на месцы і няхай беларусы перамогуць.
Ежа і напоі
У кошт кожнага квітка ўваходзіць адзін напой. Таксама напоі будзе магчыма набыць у бары на месцы. Пляцоўка будзе ладзіць bbq, якое, хто жадае, трэба замаўляць і аплачваць загадзя і не пазней за 4 тыдні да даты. На месцы можна будзе набыць нейкую ежу са «спрошчанага» меню.
BBQ
BBQ будзе прафесійна ладзіць пляцоўка. Тым хто жадае, абавязкова замаўляць загадзя і не пазней за 4 тыдні. Кошт адной порцыі для дарослага 26,5 еўра. У порцыю уваходзяць тры кавалкі мяса, адзін вега, дзве салаты і хлеб. Кошт порцыі для дзіця (0-12 гадоў) 15,5 еўра. У дзіцячую порцыю уваходзяць два кавалкі мяса, дзве салаты і хлеб. Калі вы жадаеце bbq цалкам вега, напішыце, калі ласка на events@belarusians.nl. Пры замове порцыі bbq вы атрымліваеце падарунак — 50% зніжку на вянок.
Папулярныя пытанні:
Што ўваходзіць у кошт звычайнага квітка?
Уваход на мерапрыемства — 1 напой — канцэрт Лявона Вольскага — усе актыўнасці з праграмы, акрамя вянкоў. Вянкі аплачваюцца асобна і лепш замовіць разам з квітком.
Як дабрацца?
— Машынай. Бескаштоўная паркоўка. Потым пешкі да Blow Beach House.
— Грамадскім транспартам. Ад Centraal Station Den Haag аўтобусам нумар 24 да прыпынка Kijkduin. Потым пешкі да Blow Beach House. Або карыстайцеся 9292.nl ці Google Maps. Аўтобусны прыпынак, ад якога бліжэй за ўсё ісці да месца — bushalte Kijkduin.
— Роварам. Пункт на мапе Blow Beach House для тых хто жыве недалёка, або для карыстальнікаў OV-Fiets.
А дзе можна заночыць?
У 10-ці хвілінах шпацыру знаходзіцца Vakantiepark Roompot Kijkduin, дзе магчыма арандаваць месца для намёта. Напрыклад, для 2-х дарослых і 2-х дзяцей на адну ноч каштуе 50-60 еўра. Таксама ёсць варыянты арэнды розных бунгала на ўвесь уікэнд. Або шукайце праз booking.com , airbnb.com.
А з сабакам можна?
Мы радыя і людзям і жывёлам. Але гэта фэст, дзе натоўп людзей і гучная музыка. Таму, калі вы хочаце ўзяць жывёлу, калі ласка, стаўцеся да гэтага свядома і адказна. І таксама ўлічвайце гарадскія правілы.
А можна фатаграфаваць?
Так. Але, паважайце адно аднаго і, калі ласка, улічвайце правілы краіны аб абароне персанальных даных. На ўваходзе, жадаючыя не патрапіць на фатаграфіі, змогуць узяць налепку «no photo».