Прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать» у Берліне

03.07.2025 19:00 - 21:00 Babel Books Berlin (Bernauer Str. 49) Бясплатнае


У чацвер, 3 ліпеня, у Берліне адбудзецца прэзентацыя кнігі Паўла Анціпава «Куда-нибудь приезжать, что-нибудь делать и уезжать». ⠀ 





Кніга мае падзагаловак «Раман у пятнаццаці паведамленнях», таму што адпраўной кропкай кожнага раздзела з’яўляецца смска, што захавалася ў старой кнопкавай «нокіі». 

Амаль чатырыста старонак амаль бітніцкіх успамінаў аб бясконцых перамяшчэннях па Цэнтральнай Еўропе (яе невялікай частцы), алкаголі, каханні, свабодзе і літаратуры. 

«У нас шмат агульнага: кожны з нас перажывае разрыў і адчувае надрыў — слова „надрыў“ мы вымаўляем вельмі часта. Кожны з нас піша ці вершы, ці апавяданні, і ў кожнага з нас ёсць меркаванне пра беларускую літаратуру, ды вось толькі падзяліцца было не з кім, а зараз ёсць...». 



Ёсць тут, зразумела, і пратэсты, і Шарамет, і разгубленасць ад адчування падаючай у бездань краіны, але літаратуры і алкаголю больш — як у жыцці, калі ты малады, і здаецца, што ўсё наперадзе. 


Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе. ⠀ 



Вам можа быць цікава

Выстава «Шчаслівы той, хто, як Уліс...» у Віцебску

03.06.2025 11:00 - 07.09.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Сустрэча «Беларусь! Мова ≠ ідэнтычнасць?» у Хайдэльбергу

03.07.2025 (18:00 - 22:00) Interkulturelles Zentrum, Altes Tabakmuseum (Bergheimer Str. 147)

Спектакль «Па што ідзеш, воўча?» ў Авіньёне

15.07.2025 (20:30 - 22:00) Le Rouge Gorge (Place de la Mirande)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ