Куратарская экскурсія па выставе «Меер Аксельрод. Успаміны пра Менск» у Мінску

03.12.2022 12:00 - 13:00 літаратурны музей Янкі Купалы (вул. Янкі Купалы, 4) Бясплатнае

У суботу, 3 снежня, у музеі Янкі Купалы апошні дзень працуе выстава «Меер Аксельрод. Успамін пра Менск» — і з гэтае нагоды па ёй ладзяць куратарскую экскурсію! Паспейце ж!



Дата: 3 снежня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: літаратурны музей Янкі Купалы, вул. Янкі Купалы, 4, Мінск 


Творчасць Меера Аксельрода (1902–1970) належыць гісторыі яўрэйскага, беларускага і расійскага мастацтва. Свой творчы шлях мастак распачаў у Мінску і назаўсёды захаваў духоўную сувязь з радзімай.

Выстава нібы адчыняе дзверы ў горад, які ў час стварэння малюнкаў меў назву Менск на чатырох дзяржаўных мовах, сярод якіх была ідыш.

Усе працы захоўваюцца ў прыватнай калекцыі і экспануюцца ўпершыню.

Экскурсія стане вандроўкай у той свет, што адлюстраваны на малюнках ды звязаных з імі старых фатаграфіях і мапах.

Абяцаюць процьму цікавых гісторый пра Мінск, мінчукоў ды пра мастацтва, вядома!




Вам можа быць цікава

Выстава Валянціны Ляховіч “Успаміны” ў Віцебску

25.02.2026 09:00 - 12.04.2026 18:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава "Святло намаляванага дзяцінства" ў Мінску

26.02.2026 17:00 - 13.05.2026 19:00 музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Дзень Волі ў Гданьску

25.03.2026 (16:00 - 20:30) ECS (pI. Solidarności 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ