Курс «Iнтуітыўны малюнак»

27.01.2018 16:00 - 17:30 Крама Ў (вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ "Метраполь")) 10 рублёў

27 студзеня ў 16:00  «Дзіцячыя творчыя майстэрнi галерэі «Ў» пачынаюць новы курс сямейнага фармату «Iнтуітыўны малюнак».

Гэты курс накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Будзем вучыцца “ляпіць” аб’ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.

Якiя матэрыялы вас чакаюць: вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). Гэтымі матэрыяламі прасцей “думаць” на паперы і не баяцца зрабіць памылку.

Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.

Выкладчыца:
Дыяна Рафальская – архітэктарка, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.

ВАЖНА:
Прыходзіць на заняткі пажадана ўсёй сям’ёй. Разам вучыцца прасцей! Але не абавязкова:
* можна як з кімсцi адным з бацькоў, так і без удзелу бацькоў.
* любы жадаючы дарослы таксама можа да нас далучыцца.

Узрост: 7+
Кожную суботу
16:00-17:30
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям’i з трох чалавек i болей)

месца: Крама Ў
вул. Нямiга, 5 (пав 40, ГЦ “Метраполь”)
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
(папярэдні запіс абавязковы)

Iншыя актуальныя курсы «Дзіцячых творчых майстэрнях галерэі «Ў»:


Вучэбна-забаўляльны курс коміксу «Пра мяне ды пра ўсё на свеце»
Арт-тэрапія для пажылых людзей


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Тыдзень беларускай культуры ў Вільні

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Імпрэза «Адзін дзень з жыцця горада» ў Гродне

12.09.2026 (12:00 - 18:00) Новы і Стары Замкі (вул. Замкавая, 20 і 22)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ