Кватэрнiк гурта Re1ikt

23.07.2017 20:00 - 20:00 "Кватэрнiк" (вул. Максiма Багдановiча, 7) 10 р.

Вы адчуваеце? Гэта магутная энергетыка ад голаса Ўладзіміра Казлова, бубнаў Аляксандра Дземiдзенка, ды гiтараў Змiцера Наркевiча й Вiталя Макшуна.

23 лiпеня адбудзецца кватэрнiк гурта Re1ikt!

Re1ikt – гурт, які зачароўвае слухача з першых хвiлiн.

Re1ikt – гурт, якi выкарыстоўвае незвычайныя гітарныя эфекты, а таксама народныя духавыя і перкусійныя інструменты.

Re1ikt – гурт, якi трэба iсцi i слухаць!

Запрашальныя:

загадзя – 10 р.

у дзень – 12 р.

Набыць можна па адрасу: Максiма Багдановiча, 9, 2 паверх, стойка адмiнiстратара

Iнфалiнiя: +375 29 365 98 48

Не забывайцся браць з сабой пледы, бо гэта сапраўдны хатнi кватэрнiк з гарбатай ды пячэнькамi. :)

У праграме лепшыя песні з розных альбомаў ў акустычных версіях.

Re1ikt – гурт, які працуе ў напрамку world music, cпалучаючы традыцыйны беларускі песенны фальклор з актуальнымі рок-напрамкамі. У кампазіцыях каманды знітаваліся палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас. Калектыў з’яўляецца ўладальнікам шэрагу музычных узнагарод у Польшчы і Беларусі, выступаў ва Украіне, Літве, Расіі.


Вам можа быць цікава

Калядныя спевы з Вольгай Барышнікавай у Беластоку

20.12.2025 (15:00 - 17:00) Сядзіба Фонду Tutaka (ul. Ciołkowskiego, 24)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Туса для беларуса ва Уроцлаве

21.12.2025 (17:00 - 19:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ