Квэст «Беларускі след» у Тбілісі

28.07.2024 17:00 - 22:00 ------------ Бясплатнае





У нядзелю, 28 ліпеня, беларусаў Тбілісі запрашаюць выправіцца ў апошні ў сезоне квэст «Беларускі след».






Дата: 28 ліпеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца збору: раён пл. Свабоды (дакладную кропку дашлюць удзельнікам), Тбілісі 




Ці ведалі вы, што Святлана Алексіевіч пісала тут адзін са сваіх твораў?

 А што ў Тбілісі напісаны радкі песні "Жураўлі на Палессе ляцяць"?

 А што Янка Купала закахаўся ў грузінку і прысвяціў ёй верш?

Пра гэта і не толькі даведаецеся падчас квэста.



Вы можаце гуляць сваёй камандай, сабраць каманду на месцы або сам-насам атрымліваць асалоду ад шпацыру і наведвання беларускіх мясцін у Тбілісі. 

Калі ў вас моцны дух спаборніцтва і вам хочацца прайсці квэст хутчэй за іншых — наперад! А калі ваша мэта — лёгкі няспешны шпацыр, ні ў чым сабе не адмаўляйце! 

Арганізатаркі будуць на сувязі з удзельнікамі столькі часу, колькі патрэбна. 



Знаходзьма беларушчыну ў гарадской прасторы! 



Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 (19:00 - 22:00) Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ