Ноч музеяў у Брэсце

29.05.2026 19:00 - 22:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В) 20 рублёў

 

У пятніцу, 29 траўня, у Мастацкім музеі Брэста адбудзецца імпрэза «Брэст. Стары горад і новыя гарызонты» ў межах Ночы музеяў. 




«Брэст. Стары горад і новыя гарызонты» — гэта шпацыр па вуліцах старога Брэста, дзе гістарычная спадчына сустракаецца з сучаснымі ідэямі і планамі развіцця. 

У праграме:
 

 квіз (на яго трэба запісацца праз інстаграм арганізатара); 

 тэматычны квэст па экспазіцыі музея; 

 падарожжа па макеце сярэднявечнага горада якое правядзе кандыдат гістарычных навук Андрэй Бадак

 экскурсія «Яўрэйскі Брэст» ад Яўхіма Басіна

 дыялогавая пляцоўка «Новыя гарызонты» з галоўным архітэктарам Брэсцкай вобласці Мікалаем Уласюком

 майстар-клас па стварэнні кніжнай закладкі ў акварэльнай тэхніцы ад брэсцкай мастачкі Вольгі Данілюк (запісвайцеся праз інстаграм музея); 

 лакацыя «Падземныя адрасы»; 

 лакацыя «Горад у дэталях: убачыць і пачуць» з працамі брэсцкага мастака Ігара Раманчука

 гульня «МЕМО-рыя Брэста»; 

 лакацыя «Панарама сышоўшага стагоддзя». 


Квіткі — для дарослых 20 рублёў, для школьнікаў 10 рублёў



Вам можа быць цікава

DYMNA LOTVA у Чэхіі

23.05.2026 (13:00 - 23:30) (Dlouhá 253)

Майстар-клас па відзіках на лецішчы Быкава ў Ждановічах (6+)

23.05.2026 (14:00 - 16:00) Музей-дача Васіля Быкава (вул. Дачная, 62)

Сустрэча «Мовы Нанова» ў Беластоку

25.05.2026 (19:00 - 21:00) «Суседскі дом» (ul. Sienkiewicza 82 (-1 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ