Квэст Музея савецкіх рэпрэсій у Мінску

31.10.2015 10:00 - 16:00 ------------ Бясплатнае

31 кастрычніка 2015 года Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій ладзіць гарадскі квэст, прысвечаны трагічным падзеям 29-30 кастрычніка 1937 г., калі па загадзе Сталіна было знішчана больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – паэтаў, пісьменнікаў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячаў.

Квэст уяўляе сабой камандную гарадскую гульню, якая дазволіць акунуцца ў атмасферу даваеннага Мінска і даследаваць гісторыю тых цяжкіх дзён. Каб перамагчы і атрымаць каштоўны прыз, камандам давядзецца як мага хутчэй выканаць шэраг заданняў на сталічных вулачках.

Для ўдзелу ў квэсце трэба 31 кастрычніка з 10:00 да 16:00 зайсці на старонку quest.represii.net і зарэгістраваць сваю каманду. У камандзе можа быць ад 1 да 5 чалавек. Узрост удзельнікаў неабмежаваны, але для ўдзелу спатрэбіцца тэлефон/планшэт/ноўтбук з доступам у інтэрнэт.


Вам можа быць цікава

Выстава “Яўхім Карскі: погляды, працы, спадчына” у Мінску

15.01.2026 09:00 - 02.04.2026 19:00 Музей кнігі (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава "Сямён Герус. Да 100-годдзя мастака" ў Мінску

14.02.2026 11:00 - 29.03.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Віталя Стужкі «Terra Incognita» ў Мінску

04.03.2026 18:30 - 28.03.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ