Анлайн-лекцыя Аляксандра Паршанкова „Культурны ландшафт Усходняй Еўропы XVI ст.“

02.12.2025 20:00 - 21:00 Анлайн Бясплатна

2 cнежня гісторык Аляксандр Паршанкоў у межах курса „XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век?“ прачытае анлайн-лекцыю „Культурны ландшафт Усходняй Еўропы XVI ст.“


XVI стагоддзе займае асаблівае месца ў беларускай і еўрапейскай гісторыі. Статуты ВКЛ, Радзівілы, Будны, Гусоўскі, Скарына – імёны і паняцці эпохі, якую часта называюць залатым векам.

У гэты час Еўропу ахоплівае Адраджэнне, адбываюцца Рэфармацыя і Контррэфармацыя, кніга становіцца даступнай амаль кожнаму.

- Якае месца займала Вялікае Княства Літоўскае ў Еўрапейскай гісторыі гэтага часу?

- Якія агульныя тэндэнцыі былі характэрны для Заходняй Еўропы і беларускіх земляў.

- Ці існавала Беларусь ў XVI ст?

- Якім быў культурны ландшафт Усходняй Еўропы ў эпоху Адраджэння?

- Ці з’яўляецца ВКЛ часткай беларускага нацыянальнага міфа?

На гэтыя і іншыя правакацыйныя пытанні можна будзе атрымаць адказ з курса.

Удзельнікі ўбачаць малавядомыя артэфакты, зазірнуць у гістарычныя крыніцы, правераць свае навыкі ў палеаграфіі (дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма). Наведаюць незвычайныя мясціны.

Аляксандр Паршанкоў – дактарант Карлавага ўніверсітэта і малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы, выпускнік БДУ, магістр гісторыі. Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны.


Вам можа быць цікава

Рэгіянальны форум бяспекі "Шлях да волі" ў Кіеве і анлайн

25.03.2026 (10:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (паведамяць па рэгістрацыі)

Чытка п'есы "Інсула" ў Лондане

27.03.2026 (19:00 - 21:00) The Harrison (136 Shaftesbury Ave)

Iva Sativa ў Тбілісі

29.03.2026 (21:00 - 23:00) Mechanica Club (9 Dimitri Uznadze St.)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ