Лекцыі: «Забаўлянкі для Янкі» – выхаванне па-беларуску!

27.10.2013 12:00 - 15:00 Выставачная зала «Задзвіння» (вул. Чайкоўскага, 3) Бясплатнае

Лекции: «Забаўлянкі для Янкі»- выхаванне па-беларуску!

27 кастрычніка (нядзеля) у Віцебску распачынае сваю дзейнасць праект асветніцкіх сустрэч-семінараў для маладых бацькоў «Забаўлянкі для Янкі»!

Праект адрасаваны сем’ям, якія жадаюць выхоўваць сваіх дзетак сапраўднымі беларусамі.

Беларуская традыцыйная культура мае багатую спадчыну ў галіне этнапедагогікі. Назапашаная вялікая колькасць твораў дзіцячага фальклору, але ў сучасных умовах пераважная колькасць бацькоў не мае магчымасці скарыстацца гэтым багаццем, бо нават беларускую мову не надта часта пачуеш у паўночным Віцебску. У большасці беларускіх сем’яў, а таксама ў навучальных установах, наўпрост адсутнічаюць традыцыі выхавання на аснове народнай педагогікі.

Студэнцкае этнанграфічнае таварыства «Поўнач» ака «Паўночная Сухадроўка» абрала лепшае для вашых дзетак ад беларускай традыцыі. Падчас шэрагу сустрэч у межах праекта «Забаўлянкі для Янкі» маладыя бацькі змогуць даведацца пра традыцыйнае выхаванне па-беларуску, пазнаёміцца з беларускім дзіцячым фальклорам і навучыцца выкарыстоўваць яго ў штодзённым баўленні часу з дзіцяці. Разам з бацькамі развучым беларускія калыханкі, забаўлянкі ды сапраўдныя беларускія гульні для гарманічнага развіцця вашага малечы! У межах праекта ладзяцца адмысловыя майстар-класы, на якія запрашаюць прыходзіць разам з дзеткамі. Ужо 27 кастрычніка ў 12.00 — зручны час для маладых мамачак — у выставачнай зале «Задзвіння» (вул. Чайкоўскага, 3) адбудзецца майстар-клас па нашэнні слінга ад прафесійнага кансультанта, а таксама прэзентацыя ўласна праекта «Забаўлянкі для Янкі». (Слінг — перавязь з тканіны для нашэння дзяцей, адно з самых старажытных прыстасаванняў для нашэння дзяцей). Уваход на мерапрыемствы праекта — вольны.

У будучым чакаем майстар-класы па вырабе лялек, выцінанках, батлейцы, семінар па радзінна-хрэсьбіннай абраднасці і яшчэ шмат цікавага.

Сачыць за анонсамі падзей зручна праз суполку ў VКантакте

Па інфармацыю, калі ласка, тэлефануйце: тэл. маб. +375 33 3808125 (мтс) Ганна +375 29 1157625 (velcome) Святлана.

Праект ладзіцца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі «Будзьма Беларусамі!» а таксама культурнай прасторы vitebsk4.me


Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва ў Гродна

13.12.2025 (19:00 - 20:00) Лютэранская кірха (вул. Акадэмічная, 7А)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

18.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

19.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ