ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Андрэя Мялешкі па гісторыі філатэліі ў Тбілісі

25.05.2022 18:00 - 20:00 (пл. Свабоды) Бясплатнае


25 траўня слынны беларускі філатэліст чытае ў Тбілісі найцікавейшую лекцыю пра гісторыю філатэліі.



Дата: 25 траўня

Час: 18:00 (час мясцовы)

Месца: недалёка ад плошчы Свабоды, дэталі будуць паведамлены ўдзельнікам асабіста


Хтосьці з больш сталых людзей памятае, як у мінулым стагодзьдзі дзеці захапляліся калецыянаваньнем марак. Іх куплялі, абменьвалі і захоўвалі, як найвышэйшую каштоўнасць. Але ж захапленьне філатэліей узнікла з даўных-даўна, за некаторыя калекцыі ці асобныя экзэмпляры плаціліся велізарныя грошы.

Чаму, здавалася б, простая марка мае такое значэньне? Калі яна ўвогуле з’явілася і калі прыйшла на Беларусь?

Вы зможаце не толькі паслухаць дасканалы аповед, але і ўбачыць сапраўдныя маркі БНР. Таксама можна набыць і беларускія маркі з нацыянальнай сімволікай.

Уваход вольны, можна прыносіць ласункі да гарбаты.

Рэгістрацыя па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Майстар-клас па выцінанцы ў Быдгашчы

27.08.2026 (17:30 - 20:30) Osiedlowe Centrum Seniora «Nad Brdą» (ul. Jagiellońska 28/L302)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ