Лекцыя «Архітэктурны кітч: Парадокс эстэтыкі» ў Мінску

22.01.2025 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) 9 рублёў
 

У сераду, 22 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя Ганны Садоўскай «Архітэктурны кітч: Парадокс эстэтыкі».




Лекцыя прысвечана аднаму з самых спрэчных і займальных аспектаў сучаснага дызайну — кітчу ў архітэктуры. 

Раскрыюць, як кітч уплывае на фармаванне гарадскога асяроддзя, архітэктурныя трэнды і ўспрыманне прасторы.

 У ходзе лекцыі разгледзяць: 

Гістарычны кантэкст: Як кітч зарадзіўся і развіваўся ў архітэктуры з пачатку XX стагоддзі да нашых дзён. 

Прыклады: Вядомыя будынкі і праекты, якія можна аднесці да кітчу, і іх уплыў на навакольнае асяроддзе. 

Сацыяльныя аспекты: Чаму кітч выклікае такія супярэчлівыя эмоцыі і як ён адлюстроўвае культурныя тэндэнцыі. 

Будучыня кітчу: Як сучасныя архітэктары выкарыстоўваюць элементы кітчу для стварэння унікальных прастор. 


Лекцыя будзе цікавая не толькі прафесійным архітэктарам і дызайнерам, але і ўсім, хто цікавіцца культурай, мастацтвам і сучаснымі тэндэнцыямі ў архітэктуры. 


Уваход — па квітку ў музей. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Голуба «Паміж небам і зямлей» у Вільні

28.03.2026 17:00 - 11.04.2026 17:00 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus, 20)

Майстар-клас па сапоцкінскіх пісанках у Гродне

09.04.2026 (18:00 - 20:00) раённы культурна-інфармацыйны цэнтр (Азёрская шаша, 5)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ