Майстар-клас па сапоцкінскіх пісанках у Гродне

09.04.2026 18:00 - 20:00 раённы культурна-інфармацыйны цэнтр (Азёрская шаша, 5) 8 рублёў

 

У чацвер, 9 красавіка, у раённым культурна-інфармацыйным цэнтры ладзяць майстар-клас па роспісе велікодных яек





Традыцыя роспісу вёлікодных яек у Сапоцкіне Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці ў 2013 годзе атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 

На майстар-класе вы зможаце паглыбіцца ў сакрэт традыцыйнага роспісу яек, ствараючы пісанку з Сапоцкіна. Белыя ўзоры на чорным фоне нясуць глыбокі сэнс, у якім кожная лінія мае сваё значэнне. Сонечныя разеткі, рамонкі, дубовыя лісткі — усе элементы набываюць асаблівае значэнне ў агульным узоры. 



Кошт — 8 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне +375295864618. 




Вам можа быць цікава

Выстава “Шляхамі часу. Да 90-годдзя з дня нараджэння Мікалая Апіока” ў Мінску

27.02.2026 17:00 - 11.05.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ