Лекцыя «Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў» у Мінску

28.01.2026 18:00 - 19:00 Цэнтр беларускай драматургіі (Крапоткіна, 44) па запыце



28 студзеня, у сераду, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская рэжысура: Рыд Таліпаў».





Рыд Таліпаў — рэжысёр-эксперыментатар, творчы шлях якога цікавіць сваёй неаднароднасцю: пастаноўшчык стварыў уласную прастору для мастацкіх эксперыментаў, а пасля гэтага перыяду «знаёміў» са сваімі канцэпцыямі гледачоў іншых мінскіх прафесіянальных тэатраў і жыхароў усіх абласных цэнтраў.

Творчыя пошукі Рыда Таліпава звязаны з дзейнасцю тэатра-студыі «На плошчы Перамогі».

Звярнуўшыся да драматургіі абсурду, творца стварыў смелы ў сваім мастацкім напрамку тэатр.

Аднак якія гэта былі спектаклі?

Якую эстэтыку папулярызаваў рэжысёр пасля свайго «студыйнага» перыяду?

Аб гэтым і не толькі вы зможаце даведацца на лекцыі.


Працягласць — 1 гадзіна. Лекцыя будзе на рускай мове.


Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.


Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Арт-рэгіён-2» у Віцебску

23.01.2026 17:00 - 22.02.2026 19:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Майстар-клас па вырабе саламянага каня ў Гомелі

21.02.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ