Лекцыя-дэгустацыя «Што піла і ела шляхта» ў Мінску

17.02.2023 18:30 - 21:00 (вул. Крапоткіна, 97) 90 рублёў

У пятніцу, 17 лютага, Алена Мікульчык, аўтарка кнігі «Шляхецкая кухня», запрашае на лекцыю «Што піла і ела шляхта» з дэгустацыяй старажытных напояў і закусак па рэцэптах 18-19 стагоддзя.



Дата: 17 лютага

Час: 18.30

Месца: вул. Крапоткіна, 97 (уваход з вул. Гая, 2-гі пад’езд), Мінск 


Даведаецеся, што ела і піла шляхта і чаму менавіта тое. А пасля і самі адчуеце сябе шляхцюком ды шляхцяначкай ды паспытаеце ўсе тыя смакоцці.


У меню дэгустацыі: ​ ​


Напоі:

Рафалія з вінаградам Роджэрс, самая дарагая і вытанчаная наліўка, тэрмін вытрымкі больш за год;

радзюкоўка, настойка на травах з мёдам;

англічанка, настойка на ангельскім перцы з лімонам;

памаранцаўка, знакамітая наліўка на апельсінах.


Закускі: ​

Ломка (бутэрброд) з зелянінай, пікантным тварогавым хатнім сырам і ільняным семем;​​

Селядцовы паштэт з лімонам і алівамі па-шляхецку па рэцэпце 1854 года;

Стэйк па-радзівілаўску са свіной выразкі з ягадна-вінным соусам, падача флабме, гарнір — бігас з грыбамі і журавінамі;​​ ​​ ​​ ​​​​​​​​​​​​​​​​

Шляхецкія цукеркі з п’янай вішняй. ​​


Кошт — 90 рублёў для кожнага госця.


Па запіс звяртайцеся да спадарыні Алены ў дырэкт. Не забывайцеся пароль: «ШЛЯХТА»!





Вам можа быць цікава

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ