У суботу, 31 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя-дыскусія «Беларуская вернакулярная фатаграфія XX стагоддзя: імгненне або сведка часу?»
Адкрыйце для сябе візуальны архіў, які расказвае пра жыццё людзей, іх культуру і штодзённасць.
Музеі захоўваюць мінулае, а альбомы — жыццё. Вернакулярная фатаграфія не прэтэндуе на вечнасць, яна проста беражліва збірае моманты, з якіх і складаецца наша гісторыя.
Гэтыя фатаграфіі сапраўды адлюстроўваюць штодзённасць і створаны людзьмі для асабістага выкарыстання, выключаючы прафесійна-мастацкія працы.
Што важней: ведаць ці памятаць?
Лекцыя-дыскусія стане выдатнай платформай для абмену ведамі і досведам.
Вы зможаце задаць свае пытанні, падзяліцца сваімі назіраннямі і зрабіць свой унёсак у вывучэнне беларускай вернакулярнай фатаграфіі. Магчыма, у вас саміх ёсць старыя фатаграфіі, пра якія вам бы хацелася расказаць.
Спікерка — Ангеліна Маркіш, магістарка гісторыі.
Уваход — па квітку ў музей. Рэгіструйцеся па спасылцы ўнізе.