Лекцыя Дзмітрыя Салодкага «Жаночы Род» у Вільні

18.04.2024 19:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) 15 еўра
 

18 красавіка (гэта будзе чацвер) мастацтвазнаўца Дзмітрый Салодкі чытае ў CreateCulture Space лекцыю «Жаночы Род».






 Дата: 18 красавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня 



На падставе аднайменнага выставачнага праекта, які прайшоў у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у 2022 — 2023 годзе, пагавораць пра беларускую жаночую вобразнасць у яе архетыпічным і міфапаэтычным прачытанні. 


Чаму зямлю звалі «Маці-зямля»? 

Як выпяканне вясельнага каравая было звязана з зачаццем дзіцяці? 

Чаму ўвогуле было магчымае матрыярхальнае грамадства, і якія яго сляды захаваліся ў беларускай культурнай памяці?

 Як беларусы да пачатку XX стагоддзя практыкавалі сумесныя роды? 

Якія атрыбуты жаночага побыту выкарыстоўваліся ў якасці інструмента жаночай ініцыяцыі пры нараджэнні дзяўчынак?


Дзмітрый Салодкі — мастацтвазнаўца, лектар, педагог, куратар выставачных праектаў. Куратар дзесяці выставачных праектаў Нацыянальнага мастацкага музея. 



Уваход — 15 еўра. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Palina ў Барселоне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) PARAL·LEL 62 (Av. del Paral·lel, 62)

«Irdorath» у Берліне

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Maschinenhaus in der Kulturbrauerei (Knaackstraße 97 / U2 Eberswalder Straße)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Мінску

29.04.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ