Лекцыя «Экзатычныя пачаткі гісторыі Беларусі: готы і авары» ў Мінску

15.04.2022 18:30 - 21:00 корпус Духоўнай асветы (вул. Кісялёва, 38) Бясплатнае

15 красавіка Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае на гістарычную лекцыю «Экзатычныя пачаткі гісторыі Беларусі: готы і авары» з вядомым гісторыкам-медыевістам Алегам Дзярновічам.



Дата: 15 красавіка

Час: 18.30

Месца: корпус Духоўнай асветы, вул. Кісялёва, 38, Мінск

Лекцыя мяркуецца як пачатак цыклу лекцыяў з агульнай назвай «Пачаткі гісторыі Беларусі: ад готаў да варагаў».

Вы даведаецеся, як іншыя народы — готы, авары, варагі, славяне — паўплывалі на станаўленне беларускай нацыі, што прынеслі яны на нашыя землі і наколькі нашыя дзяржаўныя і грамадскія традыцыі павязаны з імі.

Алег Дзярновіч — гісторык-медыевіст, археолаг, кандыдат гістарычных навук, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Удзел у лекцыі за ахвараванні ад 18  рублёў — наяўнымі напачатку лекцыі ці загадзя на рахунак Фонду Еўфрасінні Полацкай.

Рэгістрацыя па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Казкі і паданні майго краю» ў Гродне

23.04.2026 15:00 - 31.05.2026 17:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Кругазварот» у Віцебску

12.05.2026 15:00 - 10.06.2026 18:00 Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці (вул. Леніна, 35А)

Лекцыя «Марк Шагал: паміж небам і зямлёй» у Мінску

28.05.2026 (18:00 - 20:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ