Лекцыя «Эрас у беларускай традыцыйнай культуры» ў Гданьску

16.11.2023 18:00 - 20:00 памяшканне fundacja RC (Wita Stwosza 23) Бясплатнае

У чацвер, 16 лістапада, у Гданьску адбудзецца лекцыя доктара гістарычных навук Уладзіміра Лобача «Эрас у беларускай традыцыйнай культуры».



Дата: 16 лістапада

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: памяшканне fundacja RC, Wita Stwosza 23, Гданьск Аліва

Дагэтуль можна сустрэцца з трывалым стэрэатыпам пра беларусаў як пра надзвычай ціхмяны, сціплы і рахманы народ, якому абсалютна не ўласцівыя не толькі палітычныя, але і сэксуальныя жарсці.

Ці так гэта было на самой справе ў жыцці нашых продкаў?

Якімі фальклорнымі вобразамі і сімваламі зашыфравалі яны інтымныя дачыненні і палкае каханне?

Чаму пачуцці і адносіны паміж мужчынай і жанчынай ёсць вечнай тэмай нашай традыцыйнай, і ня толькі культуры?

Як прачытаць і зразумець россыпы сэксуальнай сімволікі ў Жаніцьбе Цярэшкі, Радзінах, Вясельлі ды ў святах каляндарнага кола? Даведаецеся на лекцыі!

А пасля лекцыі заставайцеся на танцавальную вечарыну ад Майстэрні Фальклору патанчыць беларускіх традыцыйных танцаў пад жывую музыку.

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Выстава беларускіх мастакоў «PRZEŁOM» у Варшаве

26.08.2026 12:00 - 12.09.2026 18:00 Nowe Miejsce (Al. Jerozolimskie 51/2)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Ідрак Мірзалізадэ ў Гданьску

13.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub 107 (Ogarna 107)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ