Лекцыя «Эстэтычныя парадоксы крэатыўных індустрый» у Мінску

22.12.2022 18:30 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (пр-т Незалежнасці, 47) ад 8 рублёў

У чацвер, 22 снежня, праект «Культуралогія без межаў» запрашае на новую крутую лекцыю «Эстэтычныя парадоксы крэатыўных індустрый».



Дата: 22 снежня

Час: 18.30

Месца: НЦСМ, пр-т Незалежнасці, 47, Мінск 

У дзяцінстве мы пазнаем навакольны свет праз уласныя пачуцці. Пазней жа імкнемся да рацыянальнага асэнсавання рэчаіснасці. Навакольны свет праходзіць праз прызму нашай эстэтыкі.


Усе ведаюць, прыгажосць выратуе свет. Але ж эстэтычныя катэгорыі не з’яўляюцца нязменнымі. Наадварот! Магчыма казаць пра іхнюю дынаміку і эвалюцыю. Мода, лад жыцця, грамадства спажывання — у наш час усё гэта пра новыя сэнсы, новы густ і новыя эстэтычныя формы.


Герберт Маркузэ — нямецкі філосаф, сацыёлаг, і аўтар знакамітага «Аднамернага чалавека» — лічыў, што эстэтыка крэатыўных індустрый — гэта не пра прыгожае, а больш пра прынцып задавальнення і прынцып рэальнасці. Ён шукаў адказ на пытаннечка: як перастаць імкнуцца да празмернай рацыянальнасці і пачаць жыць у сваё задавальненне?


Вось на гэтае пытанне і будуць шукаць адказ разам з культуролагам, кандыдатам культуралогіі Аляксеем Крывалапам.


Кошт: 12 рублёў для дарослых, 8 рублёў для студэнтаў. А для тых, хто ўжо бываў на лекцыях «Культуралогіі без межаў», уваход вольны!


Рэгіструйцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Сустрэча з Настассяй Панкратавай у Варшаве

09.09.2026 (19:00 - 21:00) House of Storks (Adama Mickiewicza 18B)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ