Лекцыя «Францішак Багушэвіч: ...я не ўмею жыць рэальнасцю» ў Мінску

21.03.2025 18:00 - 20:00 літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) 10 рублёў



 У пятніцу, 21 сакавіка, у літаратурным музеі Петруся Броўкі адбудзецца лекцыя «Францішак Багушэвіч: ...я не ўмею жыць рэальнасцю» да 185-годдзя са дня нараджэння паэта.





Прыходзьце зазірнуць у творчасць Багушэвіча, знайсці там гумар і горыч, убачыць яго сумневы, барацьбу і натхненне, а таксама зразумець, чаму ён «не ўмеў жыць рэальнасцю», з чаго яго рэальнасць складалася, і як менавіта ён паўплываў на творчасць далейшых пакаленняў літаратараў.

Лектарка — Дарыя Карчашкіна, даследчыца, навуковая супрацоўніца музея.


Уваход — 10 рублёў. Рэгістрацыі не патрэбна.



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ