Лекцыя «Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца» ў Вільні і анлайн

07.02.2024 18:00 - 19:30 анлайн Бясплатнае
 

У сераду, 7 лютага, у Вільні адбудзецца лекцыя Джэфры Тэйлара «Функцыянаванне сусветнага арт-рынку. Як беларускім мастакам заняць на ім прыкметнае месца». Магчымы і анлайн-удзел.




Дата: 7 лютага

Час: 18.00 (час мясцовы, CET)

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Вільня, ZOOM


Джэфры Тэйлар — эксперт у галіне галерэйнага бізнесу і аўтар падручніка «Арт-бізнэс: свет мастацтва, рынак мастацтва». Ён даследуе дынаміку арт-рынку і выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце. 

Спадар Джэфры прэзентуе ўнікальны погляд на функцыянаванне сусветнага арт-рынку, падзеліцца глыбокімі ведамі і досведам. 

Вы даведаецеся пра апошнія трэнды ў свеце мастацтва і тое, як яны могуць паўплываць на беларускіх мастакоў. 

Лекцыя будзе не толькі тэарэтычнай, але і практычна арыентаванай, з карыснымі парадамі для арт-менеджараў, мастакоў і куратараў. Будзе і магчымасць задаць пытанні. 


Працоўная мова — ангельская, пераклад на беларускую мову будзе даступны праз адпаведную опцыю ў ZOOM.


 Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын» ў Любліне

08.05.2026 10:00 - 22.05.2026 19:00 Baobab (Krakowskie Przedmieście 39b)

Спектакль «Чорт і баба» ў Брэсце (16+)

21.05.2026 (20:00 - 22:00) Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (вул. Леніна, 21)

Вялікі баль Валовічаў у Свяцку

23.05.2026 (15:00 - 18:00) сядзіба Вялікі Свяцк Валовічаў

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ